Відэа ад «Лакаматыва» глядзяць мільёны
- 8.09.2011, 10:55
У Сеціве цяпер б'е рэкорды па колькасці праглядаў відэаролік «Лакаматыва» да новага хакейнага сезона КХЛ.
У ім сабраныя лепшыя моманты з матчаў мінулых гадоў, але цяпер гэтае відэа выглядае надзвычай трагічна, адзначаюць карыстальнікі.
Сайт «Лакаматыва» часова не працуе, але заўзятары ў Сеціве выказваюць спачуванні ў каментарах да апошняга роліку ад каманды.
Менавіта сёння ў Менску гульнёй «Дынама» (Менск) - «Лакаматыў» павінен быў адкрыцца новы сезон КХЛ. У Беларусі гэтую падзея актыўна анансавалі. «Толькі за 48 гадзін да пачатку матчу было прададзена 11 тысяч білетаў», - напісаў за некалькі гадзін да трагедыі champ.by. У Менску асабліва чакалі і свайго суайчынніка Руслана Салея, легенду беларускага хакея (ён перайшоў у «Лакаматыў», падпісаўшы гадавы кантракт з клубам).
Кіраўніцтва клуба «Дынама» абвясціла ўсім заўзятарам, што сёння па ўжо набытых квітках яны змогуць прайсці на жалобную цырымонію, якая адбудзецца ў тым ліку і на на менскай лядовай арэне, паведамляе НТВ.
Самалёт з асноўным складам «Лакаматыва» разбіўся 7 верасня 2011 года пад Яраслаўлем. На борце знаходзіліся 45 чалавек - 37 пасажыраў і восем чалавек экіпажа, выжылі толькі двое. У Яраслаўскай вобласці абвясцілі жалобу. Яна прадоўжыцца да 11 верасня.