BE RU EN

Прэс-сакратар ГУУС знайшоў падпрацоўку ў Інтэрнэце

  • 11.01.2012, 9:23

Прэс-сакратар ГУУС Менскага гарвыканкама Аляксандр Ластоўскі вырашыў паспрабаваць сваё шчасце на ніве нелегальнага заробку.

Для гэтага ён стварыў «навінавы» сайт з арыгінальнай назвай «Народныя навіны» (карыстальнікам Facebook добра знаёмы акаунт гэтага сайта ў сацыяльнай сетцы, праз які аўтар праекта паспеў дастаць сваім спамам ўсіх) і карыстаючыся службовым становішчам у працоўны час стаў публікаваць чуткі, сумніўныя падрабязнасці, якія не ўвайшлі ў прэс-рэлізы ГУУС, і іншы «эксклюзіў».

Манетызаваць сайт аўтар плануе праз размяшчэнне рэкламы, аплату за якую прапануе ў далярах і беларускіх рублях пераводзіць на кашалёк ў сістэме Webmoney.

Менавіта кашалёк і выдаў ўладальніка «Народных навін». Пры рэгістрацыі акаўнта ў Webmoney трэба пазначыць дзеючы e-mail:

Лёгка праверыць, такі ж неафіцыйны адрас выкарыстоўвае прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Хацелася б ведаць, ці ў курсе начальства Аляксандра Ластоўскага таго, чым займаецца кіраўнік прэс-службы ГУУС Менскага гарвыканкама і якім чынам прэс-сакратар будзе даваць справаздачу ў падатковай інспекцыі за размешчаную рэкламу.

Апошнія навіны