У Мастоўскім раёне абвешчаны каранцін па шаленстве
- 11.01.2012, 17:49
На ферме «Каўшова» ў Мастоўскім раёне абвясцілі каранцін па шаленстве.
Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Мастоўскай раённай ветэрынарнай станцыі Ігар Невяртовіч паведамляе, што выпадак шаленства пацверджаны лабараторна. Інфекцыю знайшлі ў мясе загінулай жывёлы.
У комплексе «Каўшова» СПУП «Дубна» абвешчаныя каранцінныя мерапрыемствы, якія працягнуцца яшчэ месяц. На ветстанцыі сцвярджаюць, што туша была спаленая, астанкі пахаваныя па ўсіх правілах. Астатніх жывёл вакцынуюць. Шлях, якім перадалася інфекцыя, не ўсталяваны, паведамляе «Вячэрні Гродна».