Захад вяртае Лівіі грошы Кадафі
- 12.01.2012, 14:31
Усяго ў заходніх банках замарожана каля 150 мільярдаў даляраў, якія належаць Лівіі.
Міністр замежных спраў Часовага нацыянальнага савета Лівіі Ашура бін Хаяль паведаміў, што Захад пачаў перасылаць у краіну актывы рэжыму Кадафі, замарожаныя падчас грамадзянскай вайны, перадае «Польскае радыё для замежжа».
Усяго ў заходніх банках замарожана каля 150 мільярдаў даляраў, якія знаходзяццана рахунках Лівіі, асобных арганізацый і сябраў клана Кадафі.
Бін Хаяль заявіў, што не можа назваць дакладнай лічбы, але ўпэўнены ў тым, што Лівія атрымала ўжо, як мінімум, 20 мільярдаў даляраў. З гэтай сумы 10 млрд перавяла на лівійскія рахункі Вялікабрытанія. Германія пагадзілася размарозіць 8 млрд еўра.