BE RU EN

Гендырэктар «Белтэлекама» трапіў у лякарню

  • 13.01.2012, 11:24

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Папкоў трапіў у лякарню з сардэчным прыступам.

Пра гэта Electroname.com паведаміла крыніца ў дзяржпрадпрыемстве.

Сяргей Папкоў узначаліў прадпрыемства ў красавіку 2011 года ў адзін з самых складаных момантаў гісторыі «Белтэлекама» і Беларусі. Нацыянальны аператар сувязі пойдзе «пад нож» для латання дзірак беларускай эканомікі.

Вядома, што так званая рэформа і рэструктурызацыя РУП ў выніку павінная прывесці да скарачэння супрацоўнікаў (цяпер працуе каля 25 тысяч чалавек) на 30-40% і прыватызацыі самых прыбытковых частак унітарнага прадпрыемства. Так, продаж долі «Белтэлекама» у СТАА МТС увайшла ў завяршальны этап - па планах урада, аўкцыён па продажы 50% дзярждолі адбудзецца да канца студзеня 2012 года.

У выніку, на балансе аператара застануцца толькі стратныя структуры і супрацоўнікі з мізэрнымі заробкамі.

Магчыма, сталы ціск на кіраўніка найбуйнейшага беларускага прадпрыемства і стаў прычынай сардэчнага прыступа.

Апошнія навіны