BE RU EN

У Менску абрабавалі латарэйшчыка

  • 16.01.2012, 11:46

Рабаванне адбылося ў падземным пераходзе станцыі метро «Каменная горка».

Справа за рабаванне па ч. 2 арт. 206 КК распачатая аддзелам Следчага камітэта Беларусі па Фрунзенскім раёне (Менска) у дачыненні да 27-гадовага раней судзімага непрацуючага жыхара Менска.

Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама, мужчына падазраецца ў тым, што ўвечары13 студзеня ў падземным пераходзе станцыі метро «Каменная горка» адкрыта выкраў 680 тысяч рублёў у распаўсюдніка латарэйнай прадукцыі.

Падазраванага затрымалі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны