BE RU EN

Садраць з Расеі паболей грошай не атрымалася

  • 16.01.2012, 15:34

Рост тарыфу на транзіт нафты з РФ па Беларусі можа скласці 8,3%, а не 20%.

Пра гэта паведаміла Агенцтву нафтавай інфармацыі (АНІ) крыніца ў расейскім міністэрстве энергетыкі, паведамляе «Інтэрфакс».

Па ейных словах, беларускі бок не змог абгрунтаваць свае прапановы па павелічэнні тарыфу на 20%, таму значэнне ў 8,3% было разлічанае па методыцы, якая прадугледжвае на выпадак недасягнення дамоўленасцеяў рост з улікам прагнознага ўзроўню інфляцыі.

«У гэтую суботу адбылася сустрэча, і дамовіліся дзейнічаць у межах дзеючых пагадненняў: узялі прадугледжаную формулу - прагноз па інфляцыі +3%. Вось і атрымліваецца 8,3%», - сказаў ён.

У той жа час суразмоўца дадаў, што выніковага рашэння яшчэ не прынята, яно чакаецца на днях. «Беларускі бок зацікаўлены вырашыць гэтую праблему як мага хутчэй, да лютага», - удакладніў ён.

Як паведамлялася, тэрмін дзеяння пагадненняў, якія рэгулююць пытанні транзіту і пастаўкі нафты трубаправодным транспартам з РФ на беларускія НПЗ, мінае з 1 лютага 2012 года.

Па тэрыторыі Беларусі праходзяць паўночная і паўднёвая галіны магістральнага нафтаправода «Дружба». Па паўночнай галіне, аператарам якой з'яўляецца ААТ «Полацктранснафта Дружба», нафта ідзе толькі да ААТ «Нафтан». Па нафтаправодзе «Гомельтранснафта Дружба» (паўднёвая галіна нафтаправода) ажыццяўляецца транзіт расейскай і казахстанскай нафты праз Беларусь у Польшчу і Германію, а таксама ва Украіну, Венгрыю, Славакію, Чэхію, і пастаўка расейскай і беларускай нафты на ААТ «Мазырскі НПЗ». У 2011 годзе па сістэме магістральных трубаправодаў ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па тэрыторыі Беларусі плануецца транспартаваць 72,3 тон нафты.

Раней РФ узгадніла павышэнне Украінай у 2012 годзе тарыфаў на транзіт нафты на 8,5%.

Апошнія навіны