BE RU EN

Трамвай сутыкнуўся з аўтобусам ў Віцебску

  • 16.01.2012, 16:03

Трамвай сутыкнуўся з аўтобусам на плошчы Перамогі сёння ўдзень у Віцебску.

Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БелТА начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярогіна.

Аварыя адбылася каля 14.00. Трамвай, які паварочваў з Маскоўскага праспекта на праспект Чарняхоўскага, сутыкнуўся на скрыжаванні з пасажырскім аўтобусам, які рухаўся па напрамку з вуліцы Леніна на Маскоўскі праспект. Па папярэдніх дадзеных, у выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца трамвая.

У цяперашні час па гэтаму здарэнню вядзецца следства, удакладняюцца прычыны і абставіны здарэння.

Апошнія навіны