BE RU EN

«Чысткі» ў МУС працягваюцца

  • 16.01.2012, 16:46

Лукашэнка звольніў першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі палкоўніка міліцыі Алега Пякарскага.

Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Лукашэнкі.

Намеснік кіраўніка МУС звольнены ў сувязі з «правіннасцямі, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў», гаворыцца ў дакуменце, перадае БелТА.

Нагадаем, 27 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні Яўгена Полудня ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў. 11 студзеня ўказам кіраўніка дзяржавы на ягонае месца быў прызначаны Мікалай Мельчанка.

Апошнія навіны