У Вільні падтрымалі беларусаў (Фота)
- 17.01.2012, 14:08
16 студзеня, на Дзень Салідарнасці, у Вільні быў праведзены пікет у падтрымку палітычных вязняў Беларусі.
Акцыя была арганізаваная Грамадзянскім і Палітычным Прадстаўніцтвам Беларусі ў Літве і актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», паведамляе прэс-служба «HUB».
Актывісты яшчэ раз нагадалі жыхарам Вільні аб тым, што ў Беларусі да сённяшняга дня не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці. 14 чалавек застаюцца кінутымі за краты, сярод іх, кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, а таксама вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі.