BE RU EN

Жонка Сідорскага таксама працаўладкавалася (Фота)

  • 18.01.2012, 12:16

Жонка былога прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага Людміла знайшла няпыльную працу.

«У бытнасць прэм'ерства яе мужа Людміла Сідорская палюбіла і пачала актыўна ўдзельнічаць у рознага кшталту модных паказах, party і свецкіх раўтах. Даючы на іх інтэрв'ю, яе называлі проста: жонка прэм'ер-міністра. Але год таму ейнага мужа Лукашэнка звольніў. З тых часоў і да нядаўняга часу Сяргей Сяргеевіч знаходзіўся ў неганаровым статусе беспрацоўнага. У снежні мінулага года ён быў прызначаны сябрам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі», - піша ў сваім ЖЖ d-zholik.livejournal.com.

Са змяненнем статусу мужа стала вядома і аб новым статусе самой Людмілы. У забаўляльнай праграме «Культурныя людзі» канала «Беларусь 1» Людміла Сідорская на чарговым свецкім мерапрыемстве паўстала перад мікрафонам і камерай здымачнай групы ў якасці дарадцы Прадстаўніцтва Дзяржаўнай аўтаномнай установы «Дом Масквы» (Расейская Федэрацыя) у Рэспубліцы Беларусь.

Апошнія навіны