BE RU EN

Партыя БНФ атрымала новы юрыдычны адрас

  • 23.01.2012, 12:25

Міністэрства юстыцыі афіцыйна зарэгістравала змяненне юрыдычнага адрасу партыі БНФ, якая знайшла, нарэшце, новы офіс.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе партыі.

«Мы маем дамову арэнды на тры гады і зарэгістравалі свой ​​юрыдычны адрас. Ёсць усе перадумовы, каб новая штаб-кватэра партыі БНФ актыўна грала тую ролю, якую 17 гадоў грала ранейшае памяшканне на вул. Машэрава (у штаб-кватэры БНФ праходзіла большасць прэс-канферэнцый і сходаў прадстаўнікоў апазіцыі, бо большасць з партый і апазіцыйных палітыкаў не маюць падобных офісаў - ІФ)», - заявіў старшыня партыі Аляксей Янукевіч.

У ліпені 2011 года партыя БНФ рашэннем суда па пазове ЖРЭА Савецкага раёна была выселеная з офіса, які займала на працягу 17 гадоў. Праз два тыдні партыя арандавала новае памяшканне, аднак ўласнік ўжо ў верасні, нягледзячы на заключаную доўгатэрміновую дамову арэнды, папрасіў вызваліць памяшканне.

Апошнія навіны