Іранскі банк у Беларусі трапіў пад санкцыі
- 24.01.2012, 10:29
Мінфін ЗША увёў санкцыі санкцый супраць трэцяга па велічыні іранскага банка «Тэджарат» і яго менскага філіяла «Трэйд Кэпітал бэнк».
«Санкцыі закліканыя ўзмацніць фінансавую ізаляцыю Ірана, ускладніць яму доступ да атрымання цвёрдай валюты і фінансавання яго нелегальнай ядзернай праграмы», - цытуе выданне заяву намесніка міністра фінансаў ЗША Дэвіда Коэна.
У адпаведнасці з санкцыямі доступ да фінансавай сістэмы ЗША будзе закрыты для ўсіх кампаній, якія будуць падтрымліваць адносіны з «гнаным» банкам, перадае «Інтэрфакс-Захад».
Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў панядзелак заявіў, што Вашынгтон працягне рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Ірана. Аб увядзенні абмежаванняў на імпарт іранскай нафты і санкцый у дачыненні да фінансавых інстытутаў Ірана абвясцілі краіны Еўразвяза.