BE RU EN

У Менску на станцыі метро «Каменная горка» на рэйкі упаў чалавек

  • 25.01.2012, 9:15

На рэйкі Менскага метрапалітэна сёння раніцай упаў чалавек, якога своечасова атрымалася выратаваць.

Відавочцам здарэння стаў карэспандэнт БелТА.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі «Каменная горка» прыкладна ў 6 гадзін. Малады чалавек у гэты час апынуўся на рэйках перад надыходзячым цягніком. Машыніст своечасова яго заўважыў і паспеў прытармазіць электрацягнік.

На месца здарэння прыбылі брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і міліцыя. Пацярпеламу на месцы была аказаная дапамога. Па якой прычыне ён апынуўся на рэйках, будуць высвятляць супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Затрымак у руху электрацягнікоў у сувязі са здарэннем не адбылося.

Апошнія навіны