BE RU EN

Беларусы пікетуюць будынак ПАРЕ ў Страсбургу

  • 25.01.2012, 11:51

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы абмяркуе сёння сітуацыю ў Беларусі.

На зімовай сесіі ПАРЕ ў французскім Страсбургу выступіць спецыяльны дакладчык па Беларусі Андрэс Херкель, перадае «Радыё Рацыя».

Па выніках абмеркавання плануецца прыняцце рэзалюцыі. У яе праекце прапанавана не аднаўляць кантакты ПАРЕ з беларускімі ўладамі на высокім узроўні да таго часу, пакуль у краіне не будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне.

У гэтыя хвіліны каля будынка асамблеі пачынаецца інфармацыйны пікет, які праводзяць актывісты Беларуска-еўрапейскага аб'яднання. Кажа адзін з ягоных арганізатараў Павел Хівук:

- Мэта нашага пікету - гэта сказаць, што хопіць імітаваць барацьбу з дыктатурай у Беларусі і хопіць адмываць грошы на беларускай праблеме. Куды ідуць грошы, якія вылучаюць і тут, і там, ніхто не ведае. Справаздачы не агучваюцца, гэтыя плыни ніхто не кантралюе. Мы заклікаем дэпутатаў Парламенцкай асамблеі, каб яны абудзілі сваё сумленне і спынілі імітацыю барацьбы з дыктатурай у Беларусі.

Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы. Статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ беларускі «парламент» страціў у 1997 годзе.

Апошнія навіны