У Беларусі ўвядуць біяметрычныя пашпарты
- 25.01.2012, 14:20
Для атрымання дакумента трэба здаць адбіткі пальцаў.
Біяметрычныя пашпарты могуць быць уведзеныя ў Беларусі ў бліжэйшы час. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч. Ён падкрэсліў, што цяпер дактыласкапія ўсіх грамадзянаў - гэта аб'ектыўны працэс.
Па словах старшыні КС, заканадаўча ўжо вызначаная катэгорыя грамадзянаў, абавязаная здаваць адбіткі пальцаў. У тым ліку дактыласкапію павінныя праходзіць вайскоўцы і ваеннаабавязаныя, піша БелТА.