BE RU EN

Абавязковы продаж валютнай выручкі захаваецца да 2017 года

  • 26.01.2012, 13:43

Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас.

Рэспубліка Беларусь атрымае адтэрміноўку па ўвядзенні некаторых палажэнняў дамовы, падкрэсліў віцэ-прэм'ер, паведамляе БелТА.

«Што датычыцца абавязковага продажу валютнай выручкі, то ад яе будзем сыходзіць не раней чым 1 студзеня 2017 года, - адзначыў Сяргей Румас. - Што датычыцца лібералізацыі аперацый капітальнага характару, то, хутчэй за ўсё, мараторый для Рэспублікі Беларусь будзе падоўжаны да 1 студзеня 2015 года».

Апошнія навіны