BE RU EN

Колькасць насельніцтва за год скарацілася на 15,8 тыс. чалавек

  • 26.01.2012, 17:15

Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года склала 9465,4 тыс. чалавек і за 2011 год скарацілася на 15,8 тыс. чалавек.

За 2011 год у рэспубліцы нарадзілася 109364 дзіцяці (1314 дзяцей больш, чым за 2010 год), памерла - 135099 чалавек (або менш на 2033 чалавекі). Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 25735 чалавек, піша АФН.

За 2011 год у параўнанні з 2010 годам колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 12,7%, колькасць разводаў - на 5,3%. За 2011 год на 1000 зарэгістраваных шлюбаў прыпадала 445 разводаў, за 2010 год - 476.

Апошнія навіны