BE RU EN

Міліцэйскі пастарунак горшы за прытон

  • 30.01.2012, 10:58

Размяшчэнне апорных пунктаў аховы парадку ў дамах - практыка досыць распаўсюджаная.

Звычайна жыхары нічога не маюць супраць такога суседства. Але ў Магілёве, як піша партал грамадзянскай кампаніі «Наш Дом», грамадзяне не вытрымалі, піша Onliner.by.

- Фактычна штодня мы сутыкаемся з тым, што ў апорны пункт (АПАП № 9) дастаўляюцца затрыманыя грамадзяне. У тым ліку нецвярозыя, некаторыя з іх паводзяцца адпаведна свайму стану: яны крычаць, мацюкаюцца, юразгаюць кратамі, - распавяла жыхарка дома Крысціна Шацікава. - Гэтак жа сябе паводзяць у адказ і супрацоўнікі міліцыі. Усё гэта чую я, мае дзеці, іншыя жыхары. Чутнасць у доме, як у кардоннай скрынцы. Дзеці не могуць нармальна вучыцца, рабіць хатнія заданні, спаць, адпачываць.

Такая сітуацыя, не сумняюцца актывісты, прамым чынам парушае правы жыхароў. Людзі неаднаразова тэлефанавалі ў службу 102, звярталіся ў Кастрычніцкае РАУС горада. Супрацоўнікі міліцыі адказвалі вусна - зараз, маўляў, разбярэмся. Але комплексна праблему вырашыць так і не змаглі.

- Невядома, хто і паводле якой логікі размяшчае грамадскія пункты аховы парадку ў жылых памяшканнях. Але гэта сапраўды чалавек, якому варта змяніць пасаду, - упэўненая Крысціна Шацікава, якая накіравала скаргу ў Магілёўскі гарвыканкам у надзеі, што чыноўнікі без пагонаў да праблем людзей прыслухаюцца.

Апошнія навіны