BE RU EN

Касірам «Еўраопта» абяцаюць касмічныя заробкі

  • 30.01.2012, 12:30

Мінімальны заробак касіраў ў сетцы крамаў «Еўраопт» з 1 лютага складзе Br3млн. 200 тыс., а асабліва спрытныя супрацоўнікі атрымаюць да Br8 млн.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў дырэктар ТАА «Еўрагандаль» (сетка крамаў «Еўраопт») Андрэй Зубкоў.

Павысіць прэстыжнасць працы ў сетцы крамаў «Еўраопт» найбуйнейшы рэтэйлер Беларусі вырашыў з дапамогай павышэння заробкаў супрацоўнікаў. З 1 лютага касіры ў менскіх крамах сеткі будуць атрымліваць мінімальны заробак у Br3 млн. 200 тыс., у рэгіёнах гэтая лічба будзе некалькі ніжэйшай. «А лепшыя з лепшых змогуць зарабляць і больш: мы гатовыя плаціць і ўжо плацім нашым касірам да Br7-8 млн. на месяц! Па выніках снежня нашыя лепшыя касіры ўжо атрымалі такія заробкі», - падкрэсліў Андрэй Зубкоў.

Апошнія навіны