У Беларусі ў 2013 годзе збіраюцца правесці ЧС па веласпорце
- 30.01.2012, 13:37
У Швейцарыі 27 студзеня адбылося паседжанне кіруючага камітэта Міжнароднага саюза веласіпедыстаў.
На ім разглядаліся краіны-прэтэндэнты на арганізацыю чэмпіянату свету па веласіпедным спорце на трэку ў 2013 годзе. Права яго правядзення атрымала Беларусь.
«Пры вызначэнні краіны-пераможцы асабліва адзначаная праведзеная беларускім бокам праца па падрыхтоўцы да правядзення чэмпіянату свету і гатовасць Беларусі і ейнай сталіцы да правядзення гэткага значнага спартовага мерапрыемства»,- адзначылі ў Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту.
Як паведамляў Тэлеграф, у 2014 годзе ў Беларусі павінен прайсці чэмпіянат свету па хакеі. Між тым беларускія апазіцыянеры лічаць неабходным заклікаць нацыянальныя хакейныя федэрацыі іншых краін байкатаваць Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Менску, калі да гэтага часу ў Беларусі за кратамі яшчэ будуць знаходзіцца апазіцыянеры.