BE RU EN

Беларуская Моська гаўкае зноў

  • 30.01.2012, 16:01

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў сумняецца, што плацежная сістэма ЗША можа заблакаваць даляравыя разлікі беларускіх прадпрыемстваў.

«Мы не схільныя думаць, што ЗША абмяжуюць даляравыя разлікі, звязаныя з экспартам-імпартам Беларусі, таму што гэта істотна падарве імідж даляра як сусветнай валюты. Гэта значыць - рыць самому сабе яму», - заявіў А. Гур'янаў у інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

«Цяжка сказаць, як павядуць сябе нашы партнёры ў ЗША. Забяспечваючы асноўную сусветную рэзервную валюту, напэўна, лёгка маніпуляваць фінансавымі плынямі. Але трэба заўсёды памятаць і пра наступствы такіх рашэнняў. З аднаго пункту гледжання даляр - гэта нацыянальная валюта ЗША, з іншага - гэта валюта, якая выкарыстоўваецца ў міжнародных разліках, што забяспечвае яе эканамічна. Менавіта таму, прымаючы такія рашэнні, трэба разумець і ступень адказнасці», заявіў намеснік кіраўніка МЗС.

Апошнія навіны