BE RU EN

Сям'я Фармагея маўчыць

  • 30.01.2012, 17:36

Сям'я былога начальніка ГУУС Менгарвыканкама генерал-маёра міліцыі Леаніда Фармагея не каментуе інфармацыю аб ягоным сыходзе з органаў унутраных спраў.

«Без каментароў», - заявіла БелаПАН жонка былога высокапастаўленага міліцэйскага чыноўніка. Па ейных словах, муж зараз знаходзіцца ў лякарні.

Інфармацыя пра тое, што Фармагей напісаў рапарт аб звальненні па стане здароўя, з'явілася ў Інтэрнэце 30 студзеня.

Нагадаем, Леанід Фармагей служыць у органах унутраных спраў з 1983 года. Апошняя пасада - намеснік начальніка Акадэміі МУС па страявой частцы. З 29 жніўня 2008 года па 27 чэрвеня 2011 года ўзначальваў сталічную міліцыю. Да гэтага з'яўляўся начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкама. Служыў у цэнтральным апараце міліцыі грамадскай бяспекі МУС, узначальваў рэспубліканскую Дзяржаўтаінспекцыю.

Ад пасады начальніка ГУУС Менгарвыканкама Фармагей быў вызвалены указам прэзідэнта № 268 ад 27 чэрвеня 2011 года. У эфіры тэлеканала АНТ у гэты дзень было абвешчана: «Леанід Фармагей ў свой час узначальваў УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама сталічную міліцыю. Ён не змог забяспечыць эфектыўнае расследаванне выбухаў у Віцебску і Менску. Больш за тое, не атрымалася яму стварыць і эфектыўныя ўмовы аховы менскай «падземкі». У сваю чаргу гэта стварыла ўмовы для здзяйснення тэракту на станцыі «Кастрычніцкая».

Апошнія навіны