Беларускі МАЗ перакуліўся на «Дакары» (Відэа)
- 9.01.2012, 14:35
Экіпаж выбыў з гонкі.
Адзін з экіпажаў каманды «МАЗ-Спортаўта» перакуліўся падчас праходжання 7-га этапу ралі «Дакар», паведамляе «Прэсбол».
Па неафіцыйнай інфармацыі, грузавік ноччу ўпаў з бархана, ніхто з каманды не пацярпеў. Экіпаж паспеў пакінуць кабіну аўто да інцыдэнту. Грузавік не дабраўся да фінішу да старту наступнага этапу і быў зняты з гонкі арганізатарамі.
Другі экіпаж «МАЗ-Спортаўта» пакуль працягвае ўдзел у «Дакары». У генеральнай класіфікацыі ён займае 36-ы радок.