BE RU EN

Клопат аб шматдзетных: 14 квадратаў на пецярых (Відэа)

  • 1.10.2012, 11:28

Паказальны выпадак, які дэманструе сапраўдны «клопат» дзяржавы аб шматдзетны сем'ях, адбыўся ў Баранавічах.

Чыноўнікі не захацелі выдаць сям'і з трыма дзецьмі нармальную кватэру. У выніку пяць чалавек туляцца ў пакойчыку ў 14 кв. метраў, а дзеці спяць на падлозе. Пра «клопат» аб шматдзетных сем'ях у Баранавічах распавядае мясцовы партал intex-press.

Муж і жонка Казенковы, якія выхоўваюць трох дзяцей, вымушаныя жыць у пакойчыку, плошча якога - усяго 14 квадратных метраў. Раней яны жылі ў аварыйным доме 1914 году пабудовы. Дом разбураўся, сям'і далі кватэру ў новабудоўлі. Але занадта маленькую для таго, каб у ёй нармальна жыць вялікай сям'і.

- Я хадзіла ў жыллёвы аддзел, насіла даведку, што трэцім цяжарная. Прасіла забраць прыватызаваную кватэру, каб далі хоць бы двухпакаёвую. Але мне адмовілі, сказалі будавацца, - кажа Ганна Казенкова.

У выніку цяпер дзеці вымушаныя вучыцца на кухні, спаць на падлозе, а бацькі збіраць грошы на канапу. Падрабязнасці - у відэасюжэце.

Апошнія навіны