BE RU EN

На беларуска-польскай мяжы згарэла расейская фура (Фота)

  • 1.10.2012, 12:21

Пажар адбыўся на прапускным пункце «Казловічы».

Паведамленне ў службу 101 паступіла ў 9.25 раніцы. Ратавальнікі прыбылі за 5 хвілін і ліквідавалі агонь ужо ў 9.45. Абышлося без пацярпелых, піша «Еўрарадыё».

Як паведамілі ратавальнікі, грузавік Scania перавозіў з Польшчы ў Маскву аўтамабільныя запчасткі. Сума шкоды і прычыны пажару ўстанаўліваюцца. Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося з-за кароткага замыкання ў няспраўнай электраправодкі аўтамабіля.

Апошнія навіны