Пілотаў абавяжуць паведамляць аб палётах на беларуска-літоўскай мяжы
- 1.10.2012, 15:31
Урад Літвы разглядае пытанне аб неабходнасці ўвядзення абавязацельства для пілотаў паведамляць аб палётах на мяжы з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю РФ.
Міністры таксама абмяркоўваюць пытанне аб тым, ці павінны прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці пілоты, якія не выконваюць гэта правіла, піша ru.delfi.lt.
Урад разглядае сфармуляваную міністэрствам камунікацый і транспарту Літвы прапанову, якая «установіць, што пілоты паветраных судоў павінны прадастаўляць аператыўнаму дзяжурнаму ВПС Літвы інфармацыю аб палёце ў некантралюемай Літоўскай Рэспублікай памежнай зоне, якая знаходзіцца на мяжы з дзяржавамі, якія не ўваходзяць у Еўразвяз».
«Верагодна, што такое патрабаванне стварыла б лепшыя ўмовы для назірання і кантролю рэйсаў у згаданай частцы памежнай зоны», - гаворыцца ў праекце дакумента.
Гэта прапанова разглядаецца пасля таго, як грамадзяне Швецыі на лёгкім двухмесным самалёце ўляцелі з тэрыторыі Літвы на тэрыторыю Беларусі ў недапушчальным парадку, і выкінулі там груз плюшавых мішак.
«Плюшавы дэсант» зрабіў больш напружанымі адносіны паміж Літвой і Беларуссю. Пасля гэтага інцыдэнту з Менска быў высланы амбасадар Швецыі.
Міністэрства камунікацый і транспарту таксама прапануе прадугледзець адміністрацыйную адказнасць за невыкананне падобных правіл. Цяпер, як гаворыцца ў дакуменце, «за парушэнне згаданых правіл адміністрацыйнай адказнасці не прадугледжана».
Шведскія актывісты ў пачатку ліпеня незаконна на лёгкім самалёце ўварваліся ў паветраную прастору Беларусі і скінулі над гэтай краінай сотні плюшавых мішак на маленькіх парашутах з надпісамі, якія агітавалі за свабоду слова і правы чалавека.
Беларуская праваахова спачатку адмаўляла гэты інцыдэнт, але потым Лукашэнка звольніў двух высокапастаўленых генералаў, а Менск звярнуўся да Літвы і Швецыі з просьбай дапамагчы ў расследаванні перасячэння мяжы.
Беларускі КДБ распачаў крымінальную справу з нагоды незаконнага перасячэння мяжы.