BE RU EN

Праваабаронцу больш за 5 гадзін «правяралі» на мяжы

  • 1.10.2012, 15:40

Праваабаронца Зміцер Салаўёў вяртаўся з Польшчы праз памежны пераход Пясчатка.

Апоўначы праваабаронца пад'ехаў на беларускі бок, дзе мытнікі і памежнікі, а таксама два супрацоўнікі ў цывільным дэталёва пачалі правяраць яго рэчы і аўтамабіль, піша ПЦ «Вясна».

Па словах Салаўёва, аўтамабіль загналі на бокс, зазіралі ва ўсе аддзелы, пад капот, дагледзелі нават дно. У самым аўто цікавасць мытнікаў выклікаў плакат з выявай Алеся Бяляцкага, дыскі на тэму смяротнага пакарання і дапаможнік для назіральнікаў за «выбарамі». «Мяне адпусцілі толькі ў 4 гадзіны раніцы. Усіх, хто стаяў у чарзе пасля мяне, праглядалі вельмі павярхоўна і хутка адпускалі. Акт дагляду і канфіскацыі не складалі, прычыны такога доўгага затрымання не тлумачылі. Усе асабістыя рэчы мне вярнулі», - адзначыў праваабаронца.

Нагадаем, што ўчора на беларуска-украінскай мяжы мытнікі праводзілі асабісты агляд грамадскіх актывістаў Сяргея Семенюка і Ірыны Смяян-Семянюк.

Апошнія навіны