BE RU EN

Пра палітвязняў распавялі на выставе ў Швецыі

  • 1.10.2012, 16:48

З 26 па 30 верасня ў Гётэборгу адразу на некалькіх стэндах кніжнай выставы-кірмашу наведвальнікі змаглі ўбачыць інфармацыю пра беларускіх палітвязняў.

Наведвальнікам прапаноўвалася дасылаць паштоўкі са словамі падтрымкі ў беларускія турмы. Правам чалавека былі прысвечаны таксама публічныя выступленні і дыскусіі ў рамках выставы, піша ПЦ «Вясна».

На стэндзе арганізацыі Östgruppen былі падрыхтаваныя плакаты з заклікамі вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага, а таксама паштоўкі, якія можна было адразу з выставы адправіць беларускім палітвязням. У рамках выставы адбылася прэзентацыя Марціна Угла з Östgruppen пад назвай «Усе мы Алесь», прысвечаная старшыні ПЦ «Вясна».

Апошнія навіны