У Шатландыі пройдзе рэферэндум аб незалежнасці
- 10.10.2012, 9:26
Рэферэндум аб самавызначэнні Шатландыі адбудзецца ў 2014 годзе.
Пра гэта паведаміў міністр брытанскага ўрада, адказны за справы Шатландыі Дэвід Мандэл.
«Вэстмінстэр мае намер дэлегаваць парламенту Шатландыі паўнамоцтвы арганізаваць рэферэндум па пытанні аб тым, ці застанецца Шатландыя ў складзе Велікабрытаніі. Мы лічым, што гэты рэферэндум можа адбыцца восенню 2014 года», - заявіў Мандэл
Паводле дадзеных апытанняў грамадскай думкі, за незалежнасць Шатландыі выступаюць ад 30 да 40 адсоткаў шатландцаў, паведамляе «Інтэрфакс».