Зборнік вершаў Янкі Купалы прадаюць танней сшытка (Фота)
- 10.10.2012, 11:47
У тым, наколькі звышкаштоўныя для беларусаў словы вялікага класіка айчыннай літаратуры, могуць пераканацца госці беларускай сталіцы.
Настолькі звышкаштоўныя, што кошт аднаго тома зборніка твораў Янкі Купалы ніжэй за кошт пустога сшытка з сабачкамі на вокладцы.
Карэспандэнт «Салідарнасці» выявіла два тамы «Поўнага збору твораў» Янкі Купалы ў адным з кніжных кіёскаў аэрапорта «Менск-1». Трэці том (кніга ў цвёрдым пераплёце аб'ёмам у 340 старонак) абыйдзецца знатаку літаратуры ўсяго ў 3450 рублёў. Чацвёрты том (440 старонак) - у 3950 рублёў.
Характэрна, што на суседняй паліцы можна выявіць зусім пусты (толькі з сабачкамі на вокладцы) «паўагульны» сшытак на 46 лістоў за 4150 рублёў.