Савет Еўропы і ЕЗ заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне
- 10.10.2012, 12:42
Беларусь заклікалі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці кроку да яго поўнай адмены.
«Савет Еўропы і Еўрапейскі звяз заклікаюць Беларусь, адзіную еўрапейскую краіну, у якой да гэтага часу ажыццяўляюцца смяротныя прысуды, аб'явіць мараторый ў якасці кроку да поўнай адмены смяротнага пакарання», - гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара Савета Еўропы Торб’ерна Ягланда і Высокага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, перададзеным ў агенцтва «Інтэрфакс-Захад» прадстаўніцтвам ЕЗ у Беларусі ў сераду.
У заяве адзначаецца, што «смяротнае пакаранне бесчалавечнае, вопыт паказвае, што яно не стрымлівае злачыннасць». «Няма бездакорнай сістэмы правасуддзя, любая судовая памылка можа прывесці да трагічнай гібелі нявінных людзей», - заяўляюць Эштан і Ягланд.
ЕЗ і Савет Еўропы заклікалі ўсе еўрапейскія дзяржавы, якія яшчэ не адмянілі смяротнае пакаранне дэ-юрэ, зрабіць гэта шляхам ратыфікацыі адпаведных пратаколаў да Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека.
Савет Еўропы і ЕЗ пацвярджаюць, што будуць і ў далейшым «рашуча і настойліва спрыяць адмене смяротнага пакарання ў Еўропе і ва ўсім свеце», - заяўляюць прадстаўнікі еўраструктур. Эштан і Ягланд заклікалі ўсе краіны падтрымаць рэзалюцыю аб глабальным мараторыі на прымяненне смяротнага пакарання, якая будзе вынесена на галасаванне 67-й сесіі Генасамблеі ААН у снежні гэтага года.