BE RU EN

У Маскве арыштаваныя крэдытныя ашуканцы з Беларусі

  • 10.10.2012, 15:09

Супрацоўнікамі маскоўскіх праваахоўных органаў спынена дзейнасць арганізаванай группы, якая спецыялізуецца на крадзяжы пазыковых сродкаў банкаў.

Пра гэта сёння паведамляе прэс-служба ГУ МУС Расеі па Маскве.

У ходзе следства ўстаноўлена, што ўдзельнікі злачыннай групы, выкарыстоўваючы падробленыя пашпарты і фіктыўныя дакументы, набывалі ў сталічных аўтасалонах легкавыя аўтамабілі і прадавалі іх. Па аналагічнай схеме ажыццяўляўся крадзеж пазыковых сродкаў, якія прадстаўляюцца насельніцтву крэдытнымі арганізацыямі ў рамках праграм спажывецкага крэдытавання і выдачы мікра-пазык (да 750 тысяч рублёў).

У склад злачыннай групы ўваходзілі жыхары Масквы, а таксама грамадзяне Украіны, Малдовы і Беларусі. У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікамі затрыманыя восем чалавек. У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена іх дачыненне ў здзяйсненні 30 злачынстваў.

У дачыненні да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па арт. 159 КК РФ (махлярства), абраная мера стрымання ў выглядзе арышту.

Апошнія навіны