BE RU EN

Алесь Бяляцкі адзначыў у калоніі яшчэ адзін «юбілей»

  • 10.10.2012, 16:37

Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца ў калоніі, 10 кастрычніка даслаў калегу Валянціну Стэфановічу ліст.

- Я павіншаваў Алеся з 50-годдзем, і цяпер ён напісаў кароткі адказ, - распавядае Валянцін Стэфановіч "Народной воле". - Жартуе, што адзначыў у калоніі яшчэ адзін юбілей - адседзеў чвэрць тэрміну. Распавёў, што за сем месяцаў знаходжання ў няволі атрымаў ужо сем спагнанняў, што перавяло яго ў статус злоснага парушальніка рэжыму. Хоць да штрафнога ізалятара справа пакуль не дайшла. Магчыма, унёс свае карэктывы візіт да Алеся ў калонію прадстаўніка Папы Рымскага.

Нагадаем, што на днях стала вядома, што Алесь Бяляцкі уключаны ў шорт-ліст намінантаў на прэмію Сахарава. Таксама туды ўключаны ўдзельніцы панк-групы Pussy Riot і двое іранцаў: праваабаронца Насрын Сатудзех, арыштаваная ў 2010 годзе па абвінавачванні ў спробе падарваць дзяржаўную бяспеку Ірана, і рэжысёр Джафар Панахі.

Лаўрэат прэміі будзе абраны 26 кастрычніка на нарадзе старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента.

Апошнія навіны