BE RU EN

Грамадзяне Швецыі могуць атрымаць візы ў менскім аэрапорце

  • 11.10.2012, 12:32

Інфармацыю па консульскім абслугоўванні можна атрымаць на сайце беларускай амбасады ў Швецыі, які працягвае функцыянаваць.

Пра гэта паведаміў сёння прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу МЗС, перадае БелТА.

Акрамя таго, грамадзяне Швецыі могуць звяртацца ў любыя консульствы Беларусі ў сумежных краінах. «Для іх таксама адкрыта магчымасць атрымання віз непасрэдна ў аэрапорце як для грамадзян краін, дзе адсутнічаюць беларускія дыпламатычныя ўстановы», - падкрэсліў прадстаўнік МЗС. Ён паведаміў, што вялікая колькасць кантактаў паміж Беларуссю і Швецыяй рэалізуецца і па лініі розных грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў. «Нашым амбасадам у сумежных краінах даручана аказваць гэтым кантактам усялякае садзейнічанне. Многія кантакты ў цяперашні час рэалізуюцца на прамой сувязі», - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Нагадаем, амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан быў выправаджаны з Беларусі пасля скандалу з «плюшавым дэсантам». Пасля гэтага беларуская амбасада ў Стакгольме і шведская ў Менску былі зачыненыя.

Апошнія навіны