BE RU EN

Улады ўводзяць тры варыянты тарыфаў на энергарэсурсы

  • 11.10.2012, 13:40

Урад рыхтуе праект пастановы, якой будуць уведзеныя дыферэнцыраваныя тарыфы на энергарэсурсы для насельніцтва.

«У аснову будзе пакладзены інструмент уліку спажыванай паслугі. Прапануецца ўстанавіць сацыяльныя аб'ёмы спажывання, павышаныя і максімальныя, і адпаведныя тарыфы», - сказана ў паведамленні прэс-службы Саўміна пасля нарады, якая адбылася ў сераду, пад кіраўніцтвам прэм'ера Міхаіла Мясніковіча на гэтую тэму, перадае «Інтэрфакс».

Ва ўрадзе лічаць, што пасля ўвядзення такой схемы аплаты будуць ліквідаваны існуючыя перакосы, калі максімальныя аб'ёмы спажывання прыроднага газу і электраэнергіі асобнымі грамадзянамі датуюцца з дзяржаўнай казны.

Нягледзячы на ўвядзенне шкалы тарыфаў, урад працягне іх паслядоўнае павелічэнне да ўзроўню поўнага пакрыцця сабекошту паслуг па энергазабеспячэнню насельніцтва.

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць правільным увесці ў краіне такі механізм, каб грамадзяне з высокім узроўнем даходаў аплочвалі паслугі ЖКГ на ўзроўні 100%. «Багаты чалавек не павінен плаціць 25-30% ад кошту камунальных паслуг. Мы ж не прывыклі дыферэнцыравана працаваць. Арганізуйце гэтую працу», - заявіў Лукашэнка ў верасні.

Апошнія навіны