BE RU EN

Сарыюш-Вольскі: ЕЗ падоўжыць санкцыі супраць беларускага рэжыму

  • 11.10.2012, 17:32

У Брусэлі праходзіць пасяджэнне рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі Еўранэста, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі шасці палітычных структур Беларусі.

Сустаршыня рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі Еўранэста Яцэк Сарыюш-Вольскі, адкрываючы сённяшняе пасяджэнне, зрабіў прагноз, што 15 кастрычніка міністры краін-удзельнікаў Еўрапейскага Звяза пралангуюць дзеючае рашэнне аб кропкавых санкцыях у дачыненні да чыноўнікаў, якія груба парушаюць Канстытуцыю і міжнародныя абавязацельствы Беларусі, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Таксама еўрадэпутат адзначыў, што на мерапрыемства акрамя апазіцыі былі запрошаныя і прадстаўнікі ўлады. Аднак міністр Макей не палічыў патрэбным нават адказаць на запрашэнне.

Апошнія навіны