Анатоль Лябедзька: Байкот усё ж такі адбыўся!
- 11.10.2012, 19:03
У гэтым прызнаўся сам Лукашэнка, лічыць лідэр АГП.
«Лукашэнка сказаў, што эканамічнага крызісу ў нас няма. І ён тут жа палез з усіх шчылін.
Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыі не будзе, і яна тут жа ўдарыла па кашальку практычна ўсіх.
Лукашэнка сёння паспрабаваў запэўніць, што байкот праваліўся, значыць, ён усё ж такі адбыўся! І яму гэта баліць! І яго гэта раздражняе!
Адсюль і заявы аб неабходнасці рэформы палітычнай сістэмы. І пастаяннае апеліраванне да тэмы байкоту», - напісаў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў «Фэйсбуку», каментуючы сённяшнія выказванні беларускага дыктатара ў «палаце прадстаўнікоў».