BE RU EN

Начальнікаў абласных УУС «ператасавалі»

  • 11.10.2012, 19:19

Лукашэнка прызначыў новых начальнікаў упраўленняў унутраных спраў Менскага, Брэсцкага і Гродзенскага аблвыканкамаў.

Адпаведныя ўказы кіраўнік падпісаў 11 кастрычніка.

Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Менскага аблвыканкама прызначаны палкоўнік міліцыі Віктар Сянько.

Генерал-маёр міліцыі Іван Саўчыц вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Менскага аблвыканкама і прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама прызначаны генерал-маёр міліцыі Уладзімір Сычэўскі, які вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Апошнія навіны