BE RU EN

Марафонскі бег за свабоду Алеся Бяляцкага (Фота)

  • 12.10.2012, 10:47

Праваабаронца Уладзімір Малей перыядычна нагадвае грамадству аб заключаным праваабаронцы Алесе Бяляцкім падчас марафонскага бегу - і не толькі ў Беларусі.

На мінулых выходных у Маларыце адбыўся Міжнародны марафон, на які з'ехаліся вядомыя бегуны Беларусі, Расеі, Украіны. Уладзімір Малей бег на дыстанцыі 10 кіламетраў, перад гэтым публічна абвясціўшы, што прысвячае прабег 50-гадоваму юбілею і свабодзе Алеся Бяляцкага, піша ПЦ «Вясна».

Апрануты Малей быў у чорную майку з выявай Бяляцкага і надпісам: «Свабоду Алесю Бяляцкаму!» Праваабаронца годна пераадолеў дыстанцыю, нягледзячы на невялікую траўму, і заняў 3-е прызавое месца сярод 60-гадовых бегуноў. Ён быў узнагароджаны дыпломам і медалём.

Апошнія навіны