Намеснік начальніка ДАІ МУС памёр прама на працы
- 16.10.2012, 15:27
Максіму Падбярозкіну было ўсяго 36 гадоў.
- Так, Максім Міхайлавіч памёр у аўторак днём. Нам зараз балюча пра гэта казаць... Ён быў занадта маладым, - уздыхаюць калегі Максіма Падбярозкіна.
Спачатку ў гэтую навіну немагчыма было паверыць. Кажуць, ён памёр непасрэдна на працы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Падбярозкін апошнія чатыры гады быў намеснікам начальніка Упраўлення ДАІ МУС РБ. У органах унутраных спраў пачаў служыць з 1994 года, у ДАІ - з 1997 года. Пачынаў старэйшым інспектарам ДПС Фрунзенскага раёна, быў начальнікам аддзела ДАІ УУС адміністрацыі Ленінскага раёна Менска, намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.