BE RU EN

У Магілёве на некалькі дзён адключаць ацяпленне?

  • 16.10.2012, 16:14

Ацяпленне ў кватэрах магілёўцаў можа быць выключана на некалькі дзён.

Як адзначыў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка, тэмпература паветра на вуліцы на працягу некалькіх дзён перавышае 10°С. Калі і далей слупок тэрмометра будзе паўзці ўверх, жылфонд Магілёва перавядуць у рэжым прапальвання там, дзе дазволіць аўтаматыка. Магчыма, у некаторых дамах ацяпленне на некаторы час выключаць, піша mycity.by.

Таксама Станіслаў Барадаўка падкрэсліў, што перагрэў у кватэрах - гэта выкінутыя на вецер грошы. Атрымліваецца, што жыхары «ацяпляюць вуліцу» за свой кошт. Калі тэмпература паветра застанецца высокай, падача цяпла ў кватэры гараджан спыніцца. Калі пахаладае, ацяпленне ўключаць зноў.

Дарэчы, на гэтым тыдні сіноптыкі абяцаюць капрызнае надвор'е: то дажджлівае, то сонечнае. Тэмпература паветра днём будзе вагацца ў раёне адзнак 12-15°С, ноччу - 5-10°С.

Апошнія навіны