З-за ліўня ў Варшаве адмянілі матч Польшча - Англія (Фота, відэа)
- 17.10.2012, 9:51
На стадыёне не ўдалося закрыць дах і ўключыць дрэнаж.
Поле ператварылася ў балота. Гледачы 5 гадзін праседзелі на трыбунах. А потым выбеглі на поле самі, паведамляе «Еўрарадыё».
Польшча і Англія згуляюць 17 кастрычніка, матч пачнецца ў 17 гадзін. Хутчэй за ўсё, гульня пройдзе без гледачоў.