BE RU EN

«Дэпутат» прызналася ў выкарыстанні службовага становішча

  • 17.10.2012, 15:31

«Дэпутат» па Слуцкай выбарчай акрузе Інэса Кляшчук прызналася, калі карыстаецца службовым становішчам.

Як аказалася, па-за авальнай залай яна дэпутацкі статус не афішуе.

- ДАІ спыняла, былі такія выпадкі, але ў першую чаргу я пачынала з таго, як грамадзянін, а потым, калі што, «разумееце, спяшаюся да выбаршчыкаў» - пасведчанне паказвала, - падзялілася з журналістамі тэлеканалу СТВ Інэса Кляшчук.

Як паведамляе канал, самому маладому «дэпутату» мінулага склікання было няпроста даказваць, што яна не «бландынка».

Апошнія навіны