BE RU EN

Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка фенаменальны хлус

  • 17.10.2012, 17:29

Тое, што Лукашэнка нахлусіў пра вызваленне Ірыны Халіп, вядомага рэжысёра не здзівіла.

«Я лічу Ірыну Халіп сваім сябрам, як і Андрэя Саннікава. І я з вялікай увагай слухаў гэтае інтэрв'ю Лукашэнкі брытанскаму журналісту. Але я не сумняваўся, што Лукашэнка займаўся звыклай справай - ён заўсёды хлусіць», - распавёў у інтэрв'ю charter97.org вядомы беларускі рэжысёр Юрый Хашчавацкі.

Па словах рэжысёра, дыктатар хлусіць усё сваё жыццё. «У сцэнічным мастацтве ёсць такое паняцце, як «скразное дзеянне» - гэта галоўная мэта, якую нясе ў сабе персанаж. Дык вось, скразное дзеянне Лукашэнкі - усіх падманваць. Ён увесь час хлусіць, хлусіць усё жыццё».

Лукашэнка хлусіць умеючы лепш усіх у свеце, лічыць Юрый Хашчавацкі. «Гэта чалавек, які фенаменальна хлусіць. Ніхто больш у свеце так хлусіць не ўмее. Ён хлусіць напраломную, пры гэтым у яго добры голас».

На думку рэжысёра, з дыктатара атрымаўся б таленавіты акцёр. «Лукашэнка быў бы геніяльным акцёрам. Ён умее ўжывацца ў свой створаны вобраз».

Хлусня Лукашэнкі не мае межаў, адзначыў Юрый Хашчавацкі. «Калі памёр Генадзь Карпенка, Лукашэнка з трыбуны распавядаў, як да яго нібыта прыйшла жонка Карпенкі і плакала, што ў яе няма нават туфлей, якія яна магла б апрануць на пахаванне. І што ён даў ёй туфлі. Я памятаю, як гэта паказвалі па тэлебачанні. Гэта была не проста хлусня, гэта было жахліва».

Дыктатар жыве не па чалавечых законах, упэўнены рэжысёр. «Лукашэнка - гэта ўнікальная асобіна. Не трэба пісаць «чалавек» або «прэзідэнт», а менавіта асобіна. Як іншапланетны прышэлец, ён жыве зусім не па чалавечых законах, таму яму ўдаецца тое, што не ўдаецца іншым. Ён неверагодным чынам хлусіць, што даказвае і апошні факт».

Юрый Хашчавацкі не здзіўлены паводзінамі кіраўніка. «Нічога новага тут няма, хаця калі б Ірыну Халіп вызвалілі, гэта было б вельмі добра для яе і шматпакутнай сям'і».

Нагадаем, тыдзень таму Лукашэнка ў інтэрв'ю Evening Standard паабяцаў вызваліць Ірыну Халіп. Пасля таго, як інфармацыя пра гэта з'явілася ў незалежных беларускіх СМІ, прэс-служба Лукашэнкі заявіла, што кіраўнік не даваў ніякага інтэрв'ю пра Ірыну Халіп.

З сайта брытанскай газеты Evening Standard знікла публікацыя з вытрымкамі з інтэрв'ю Лукашэнкі, але ў інтэрнэце застаўся відэазапіс самога інтэрв'ю.

Апошнія навіны