BE RU EN

Юрыю Хашчавацкаму - 65 (Відэа)

  • 18.10.2012, 11:11

Сёння вядомы беларускі кінарэжысёр адзначае свой юбілей.

Юрый Хашчавацкі шырока вядомы сваімі дакументальнымі фільмамі «Звычайны прэзідэнт», «Плошча» і «Звычайныя выбары». А ўсяго ў яго фільмаграфіі 33 кінакарціны.

Кінарэжысёр - член Саюза кінематаграфістаў Беларусі - з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэстыжных прэмій. У іх ліку - «Golden Gate Award», гран-пры Human Rights Watch, прэмія імя Сахарава расейскага саюза пісьменнікаў «Красавік», гран-пры Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў і многія іншыя.

Юрый Хашчавацкі вядомы сваёй рэзка апазіцыйнай пазіцыяй у дачыненні да ўлады Беларусі.

Калектыў сайта charter97.org ад усёй душы віншуе Юрыя Хашчавацкага з юбілеем, жадае яму доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і творчых поспехаў.

Таксама прадстаўляем вам дакументальны фільм Вольгі Нікалайчык «Кіно і катлеты» пра жыццёвую гісторыю Юрыя Хашчавацкага.

Кінарэжысёр нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 года ў Адэсе, УССР. У 1973 годзе скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут, у 1981 - ЛДІТМіК. Працаваў у Белгандльрэкламе рэжысёрам з 1976 года, на Беларускім тэлебачанні з 1978 года, на «Беларускім тэлефільме» - з 1985-га. На кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Хашчавацкі працаваў з 1989 года.

Апошнія навіны