BE RU EN

Узмоцненыя меры бяспекі Мэіра Дагана

  • 18.10.2012, 16:38

Экс-старшыня «Масада» па-ранейшаму застаецца ў рэанімацыі.

Як паведамляюць ізраільскія СМІ, пасля аперацыі па перасадкі печані Мэір Даган усё яшчэ знаходзіцца пад агульным наркозам і падключаны да сістэмы штучнага дыхання і жыццезабеспячэння. Аднак урачы выказваюць асцярожны аптымізм. Жонка і дочкі Мэіра Дагана знаходзяцца побач з ім, піша «Народная воля».

З-за агалоскі Аляксандрам Лукашэнкам таго факту, што былы шэф «Масада» знаходзіцца ў беларускай клініцы, было прынята рашэнне аб узмацненні яго аховы. Канцылярыя прэм'ер-міністра пастаянна атрымлівае звесткі аб стане Дагана.

«Едзіот Ахранот» паведамляе, што некалькі месяцаў таму ў Мэіра Дагана быў выяўлены рак печані, і трансплантацыя для яго - адзіная надзея на выратаванне. Па звестках газеты, «спецыяльнай аперацыяй» па выратаванні былога кіраўніка «Масада» кіраваў сябра Дагана Эхуд Альмерт, які, выкарыстоўваючы свае сувязі, арганізаваў пошук краіны, дзе можна было б правесці трансплантацыю. Пасля шэрагу няўдач Альмерт папрасіў кіраўніка МЗС Авігдора Лібермана звярнуцца да Лукашэнкі, з якім Ліберман знаходзіцца ў сяброўскіх адносінах. Так Мэір Даган апынуўся ў Менску.

Апошнія навіны