BE RU EN

Twitter перакладуць на беларускую мову

  • 18.10.2012, 17:20

Адміністрацыя сацыяльнай сеткі распачала пераклад Twitter яшчэ на 16 моў.

Сярод іх ёсць і беларуская, піша generation.by.

Цяпер да перакладу сусветнай сацыяльнай сеткі на мову Купалы і Коласа можа далучыцца кожны жадаючы. Сайт дазволіў карыстачам самім прапаноўваць і выбіраць лепшыя варыянты перакладу для тэрмінаў і словазлучэнняў, якія выкарыстоўваюцца на ім.

Пераклад адбываецца ў спецыяльным цэнтры, дзе кожны карыстальнік можа прапанаваць уласны варыянт перакладу з англійскай таго ці іншага слова з больш чым 12-тысячнага спісу. Можна таксама прагаласаваць за найлепшы варыянт перакладу.

Апошнія навіны