BE RU EN

КДБ узяўся за гандляроў ад Мінабароны

  • 2.10.2012, 9:25

Узбуджаныя першыя крымінальныя справы.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі пачаў вывучэнне дзейнасці РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь». Узбуджаныя першыя крымінальныя справы.

У прыватнасці аператыўнікаў КДБ зацікавілі абставіны супрацоўніцтва РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры МА РБ» з Маладзечанскім прыватным будаўнічым прадпрыемствам «Жанстрой», якое ажыццяўлялася з траўня па ліпень 2011 года. Гэтая кампанія практычна невядомая на будаўнічым рынку Беларусі, але паміж тым яна здолела атрымаць салідны заказ ад гандлёвай структуры Мінабароны, піша «Ежедневник».

У чым там загвоздка, пакуль складана зразумець, але па дадзеных КДБ у выніку супрацоўніцтва з будаўнічай кампаніяй прадпрыемства Мінабароны страціла не менш за 85 мільёнаў рублёў.

Матэрыялы КДБ ужо перададзены ў Следчы камітэт, які распачаў крымінальную справу ў дачыненні да былога галоўнага бухгалтара РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры МА РБ» і намесніка генеральнага дырэктара па аптова-рознічным гандлю і экспарце. Ім інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па арт 428 Крымінальнага кодэкса Беларусі (службовая халатнасць).

На думку следства, падазраваныя неналежным чынам выканалі свае службовыя абавязкі, з прычыны нядобрасумленнага стаўлення да службы, што пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы ў выглядзе шкоды названаму прадпрыемству ў суме 85 мільёнаў рублёў. Зрэшты, цалкам можа быць, што гэты артыкул - толькі падстава для таго, каб вывучыць дзейнасць РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры МА РБ» больш грунтоўна. Расследаванне толькі пачалося, і ў ходзе яго могуць выкрыцца новыя, нечаканыя акалічнасці.

Апошнія навіны