BE RU EN

Макей схапіў Клінтан за руку (Фота)

  • 2.10.2012, 17:18

Фота міністра замежных спраў Беларусі і дзяржсакратара ЗША ўжо распаўсюдзіла лукашэнкаўская прапаганда.

«У рамках удзелу ў міністэрскай канферэнцыі Уладзімір Макей правёў кароткія размовы з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан, міністрамі замежных спраў Габона, Гамбіі, Люксембурга, Сінгапура і Тувалу, былым прэзідэнтам Фінляндыі Марці Ахцісаары», - адзначаецца ў распаўсюджаным у аўторак паведамленні МЗС.

Аб ходзе размовы дзяржсакратара ЗША і міністра замежных спраў Беларусі нічога не гаворыцца, з чаго можна зрабіць выснову, што Макей проста паціснуў руку Хілары Клінтан для фотаздымка. Такім жа чынам Лукашэнка сфатаграфаваўся з мужам Хілары Клінтан экс-прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам на саміце АБСЕ ў Стамбуле ў 1999 годзе.

Варта адзначыць, што ў снежні 2011 года дзяржсакратар ЗША сустракалася на саміце АБСЕ ў Вільні з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці Наталляй Радзінай, Валянцінам Стэфановічам, Таццянай Рэвяка, Алегам Гулаком, Сяргеем Мацкевічам, Ганнай Герасімавай, Жаннай Літвіной, і тады сустрэча працягвалася больш за гадзіну.

Апошнія навіны